Да 99-годдзя вялікага беларускага пісьменніка Івана Мележа работнікі цэнтральнай бібліятэкі і аб’яднанне «Спадчына» прадставілі літаратурна-музычную кампазіцыю «Па-сапраўднаму народны».
Гучалі любімыя песні Івана Паўлавіча, вершы і радкі, прысвечаныя малой радзіме пісьменніка.
Пляменніца беларускага празаіка Лілія Краўчанка пазнаёміла гасцей сустрэчы з творчасцю Івана Мележа, прыгадала, якім быў вядомы пісьменнік у жыцці, як паўплываў не толькі на яе творчы, але і жыццёвы шлях.
Алег ЗУБОК. Фота аўтара.