Удзел у мерапрыемстве таксама прынялі кіраўнікі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, якія былі назначаны на пасаду без вопыту кіраўнічай дзейнасці, рэзерв кадраў на пасаду кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, маладыя спецыялісты аграпрамысловага комплексу раёна, спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу і аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама.
Як адзначыла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Галіна Цімошчанка: “Кадры, прафесіяналы сваёй справы – гэта адна са складаючых поспеху ў любой галіне, і сельская гаспадарка не выключэнне. Таму кожнаму работніку любой сферы патрэбна павышаць сваю адукаванасць, свой прафесіяналізм, напрацоўваць вопыт, а вучыца ўсё ж лепш на чужых памылках”. Таксама Галіна Паўлаўна праінфармавала аб асноўных змяненнях у Працоўным кодексе , якія ўступілі ў дзеянні 28 студзеня. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Юхно паведаміла аб той рабоце, якая праводзіцца на тэрыторыі раёна па рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Людміла Гаркуша давялі інфармацыю аб дзейнасці на тэрыторыі Хойнікшчыны саюза моладзі, яркіх акцыях і мерапрыемствах.
Таксама ўдзельнікі семінара-вучобы прынялі ўдзел у відэаселектарнай нарадзе з аблвыканкамам.
Ганна КАЛІНІНА, юнкар.