Калектыўная работа ўплывае на поспех

Сельское хозяйство

На Хойнікшчыне працягваецца акцыя «Наш жывёлавод», у рамках якой старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ганна Вяргейчык наведала МТК «Тунеўшчына» КСУП «Імя І.П. Мележа».

Завіталі на Тунеўшчыну і прадстаўнікі ПВУ ААТ «Мілкавіта», з якімі наладжаны добрыя працоўныя ўзаемаадносіны.

Як паведамілі эканамісты і кіраўнік прадпрыемства, вытворчыя паказчыкі ў гаспадарцы павялічыліся ў параўнанні з мінулым годам, на гэта паўплывала калектыўная работа. У сваю чаргу Ганна Вяргейчык запытала работнікаў пра ўмовы працы і адпачынку, заработную плату, наяўнасць спецадзення, а таксама праінфармавала пра новаўвядзенні ў Працоўны кодэкс, звярнула ўвагу на новы метад налічэння заработнай платы. Жывёлаводаў зацікавілі змены ў налічэнні пенсій, а таксама магчымасць аздараўлення, якую прадстаўляе прафсаюз.

Ганна Алегаўна выказала ўдзячнасць работнікам МТК «Тунеўшчына» за добрыя паказчыкі ў рабоце, цярпенне, працавітасць і самааддачу, пажадала далейшага павышэння эфектыўнасці вытворчасці, поспехаў у нялёгкай, але такой патрэбнай і адказнай справе. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіла працоўны калектыў сувенірамі, адзначыўшы, што дзякуючы добрасумленнай працы простых жывёлаводаў і дасягаюцца высокія паказчыкі ва ўсёй галіне.

Алег Зубок. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *