Служаць Радзіме, служаць людзям

Главное

На святочнае мерапрыемства, прысвечанае 103-й гадавіне з дня ўтварэння беларускай міліцыі, у Цэнтры культуры г. Хойнікі сабраліся дзеючыя супрацоўнікі РАУС і раённага аддзела Дэпартамента аховы, ветэраны службы, родныя і блізкія ахоўнікаў правапарадку.

Ганаровымі гасцямі свята сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар, намеснік старшыні райвыканкама Анатолій Гура, кіраўнікі сілавых структур. Павіншаваць хойніцкіх міліяцыянераў прыйшлі прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Сяргей Жаўняк падкрэсліў, што ва ўсе часы супрацоўнікаў міліцыі вызначае самаадданае служэнне Айчыне і народу, гатоўнасць стаяць на варце правапарадку і Закона, прафесіяналізм.

На працягу ўсёй урачыстасці было шмат падарункаў, шчырых слоў і пажаданняў, усмешак, гучала шмат добрых песень у выкананні таленавітых хойніцкіх артыстаў. У мерапрыемства гарманічна ўпісалася і цырымонія ўзнагароджання лепшых супрацоўнікаў РАУС.

Мінутай маўчання зала ўшанавала памяць тых таварышаў па службе, каго сёння ўжо няма ў міліцэйскіх радах…

Алена СМУСЯНОК. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *