Добрыя словы пра добрую справу

Власть

Гэта, канешне, добра, калі ў ліку зваротаў грамадзяне знаходзяць час і словы, каб не толькі спытаць і паскардзіцца, але і падзякаваць.

Менавіта з падзякай звярнулася на прыём да старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіны Бондар жыхарка населенага пункта Вялікі Бор. Добрыя словы жанчына выказала за арганізаванае да свята 8 Сакавіка спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства, якое праведзена на базе Велікаборскай школы. Жанчына, дарэчы, і сама ў ім паўдзельнічала, атрымаўшы буру станоўчых эмоцый, і паведаміла, што такімі ж задаволенымі былі і астатнія: удзельнікі, гледачы, дзеці, якія “хварэлі” за сваіх матуль. “Такія мерапрыемствы сапраўды аб’ядноўваюць і дарослых, і дзяцей. Дык чаму б не арганізаваць падобнае мерапрыемства і паміж жыхарамі некалькіх населеных пунктаў, нават сельсаветаў? Было б добра”, — тут жа ўнесла прапанову жанчына.

Таксама ў гэты дзень паступіла пытанне наконт выпіскі дроў лясгасам насельніцтву для саманарыхтоўкі. Абмеркаваны пытанні працаўладкавання, самазанятасці насельніцтва, выдзяленні субсідый пад адкрыццё сваёй справы. Паднялі пытанне і гандлёвага абслугоўвання. Дарэчы, у Вялікі Бор плануе “прыйсці” адзін з прадпрымальнікаў горада, каб адкрыць магазін з харчовымі і нехарчовымі таварамі. Папярэдняя дамова на арэнду памяшканняў ёсць.

У гэты ж дзень Галіна Віктараўна наведала сацыяльна-значныя аб’екты Велькаборскага сельсавету, у прыватнасці, фельчарска-акушэрскі пункт у Хвойнай Паляне і амбулаторыю ўрача агульнай практыкі ў Вялікім Боры, пагутарыла з медработнікамі, даведалася, як праходзіць дыспансерызацыя насельніцтва.
“Дыспансерызацыя — рэгулярны медыцынскі агляд і кансультацыі спецыялістаў, выкананне лабараторных аналізаў і дыягностыкі для прафілактыкі і выяўлення распаўсюджаных захворванняў. Таму, сапраўды, патрэбна задумвацца пра сваё здароўе і праходзіць абследаванне ўсім жыхарам раёна, а медыцынскім работнікам патрэбна больш актыўна растлумачваць грамадзянам важнасць дыспансерызацыі”, — адзначыла Галіна Віктараўна падчас візіту ў Велікаборскую АУАП.

Вольга БЕЛАШ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *