Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч сустрэўся са студэнтамі і супрацоўнікамі ГДУ імя Ф. Скарыны

Новости страны

У фармаце адкрытага дыялогу абмеркавалі інфармацыйную прастору краіны, ролю СМІ ў жыцці грамадства і іх уплыў на грамадскую думку, развіццё беларускай літаратуры і асветы, клапатлівае стаўленне да айчыннай гісторыі.

Як адзначыў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, ГДУ імя Ф. Скарыны — важная ўстанова ў сістэме адукацыі краіны, а таму значным падаецца погляд моладзі на гэтыя накірункі сацыяльнага жыцця. І дыялог атрымаўся.
 
— Вельмі прыемна, што было столькі цікавых пытанняў, — ацаніў размову Аляксандр Карлюкевіч. — І задавалі іх у асноўным не выкладчыкі, а студэнцкая моладзь першых, другіх і іншых курсаў. Былі пытанні пра самаідэнтыфікацыю нашай суверэннай краіны — мне здаецца, гэта актуальна. З цікавасцю адказваў на тыя, што звязаны з гісторыяй, асветніцтвам. Шмат новага адкрыў для сябе не толькі пра Гомельшчыну, але і пра Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Скарыны. Студэнты ўважлівыя да айчынных масмедыя, цікавяцца іх роляй у сацыяльным, эканамічным жыцці грамадства. Гэта гаворыць пра высокі палітычны ўзровень студэнцкай моладзі, пра яе грамадскую і сацыяльную актыўнасць.
 
Пасля сустрэчы міністр інфармацыі наведаў літаратурны музей «Alma-Mater», цэнтр навучання кітайскай мове, а таксама літаратурна-асветніцкі цэнтр «Патрыётыка» на філалагічным факультэце вну.
 
 
 
 

Источник: gp.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *