На Палескім вытворчым участку ААТ «Мілкавіта» адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў райсельгасхарчу, кіраўніцтва прадпрыемства і работнікаў сельскагаспадарчай галіны раёна.
Кіраўнік вытворчага ўчастка Ірына Дашкевіч і вядучы інжынер-хімік Майя Феданчук разам з гасцямі абмеркавалі ад чаго залежыць якасць малака, як яе павялічыць. А якасць малака залежыць ад многіх фактараў, і, між тым, і ад стаўлення работнікаў да сваіх абавязкаў.
Пасля сур’ёзнай размовы мерапрыемства прадоўжылася за кубачкам кавы. Прадстаўнікі сельскіх гаспадарак паспрабавалі прадукцыю завода, дзяліліся думкамі.
А так як сустрэча адбылася напярэдадні жаночага свята, то гасцям прапанавалі невялікі канцэрт артыстаў мясцовай самадзейнасці. Раўнадушных да знаёмых і любімых сэрцу мелодый не было.
Алег ЗУБОК.
Фота аўтара.