Скарыстайцеся магчымасцю задаць пытанне

Власть

Жыццё наша – не роўнае поле, на якім усё гладка. Часам сустракаюцца ямы і купіны, праблемы і недарэчнасці, зладзіць з якімі самастойна атрымліваецца не заўсёды.

Менавіта на дапамогу грамадзянам у вырашэнні іх асабістых пытанняў і разлічаны сустрэчы з насельніцтвам, якія праходзяць кожны тыдзень на тэрыторыях сельсаветаў. Удзел у гэтых сустрэчах прымаюць старшыні сельвыканкамаў, дэпутаты раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі служб жыццезабеспячэння. Звярнуцца мае магчымасць кожны жыхар населенага пункту. Карыстайцеся гэтым. З графікам правядзення сустрэч знаёмім чытачоў на першай старонцы раённай газеты.

Адбыліся сустрэчы ў Слабажанцы, Куравым, Рудакове, Звяняцкім і іншых населеных пунктах. Сярод паступіўшых пытанняў, якія ўзятыя на кантроль адпаведнымі службамі: адлоў бадзяжных сабак (Езапоў), ачыстка вентыляцыйна-дымавых каналаў (вул. Маладзёжная н.п. Стралічава), падсыпка і ямачны рамонт (вул. Палявая ў Храпкаве), утрыманне і адвод пашы для выпасу асабістай жывёлы (н.п. Веляцін).

Так, напрыклад, на мінулым тыдні прайшла сустрэча ў Небытаве. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі сельвыканкама, дэпутаты райсавета. Абмеркаваны надзённыя пытанні, адно з якіх самае злабадзённае – прафілактыка каранавіруснай інфекцыі. Дэпутат раённага Савета дэпутатаў Дзмітрый Барысенка ў межах прафілактыкі раздаў сабраўшымся на сустрэчу жыхарам па ўпакоўцы аднаразовых масак (іх шыюць на прадпрыемстве, якое ён узначальвае).

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *