На сустрэчы – з пытаннямі і прапановамі

Власть

Правядзенню сустрэч з грамадзянамі па месцы жыхарства надаецца важнае значэнне.

Такія сустрэчы ўлады з насельніцтвам – добрая магчымасць атрымаць інфармацыю, як гаворыцца, не зыходзячы з месца, тлумачэнні па пытанням, якія даўно хвалююць, або патрабуюць аператыўнага рэагавання.

З захаваннем усіх эпідэміялагічных нормаў праходзяць сустрэчы старшынь сельвыканкамаў, прадстаўнікоў служб жыццезабеспячэння насельніцтва, дэпутатаў райсавета з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў. З графікам іх правядзення можна азнаёміцца на першай старонцы раённай газеты.

На бягучым тыдні прайшлі сустрэчы ў н.п. Дворышча, Высокае, Карчовае, Вялікі Бор, Барысаўшчына. Жыхароў знаёмілі з сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі развіцця раёна, прымаемымі мерамі па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Многа ўвагі надалі прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі, мерам аховы здароўя, а таксама летняй занятасці дзяцей і падлеткаў, без увагі якіх пакідаць нельга.

Сярод паступіўшых пытанняў удаленне дрэва, пастаноўка на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (Высокае), правілы афармлення дарэння дома (Карчовае). Дэпутат райсавета, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Курленка растлумачыла на сустрэчы ў н.п. Высокае, як аформіць догляд за састарэлым грамадзянінам, а таксама ўзяла на катроль пытанне выдзялення каляскі для інваліда.

Сустрэчы будуць праводзіцца і далей. Карыстайцеся магчымасцю задаць пытанне.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *