У першую чаргу – бяспека

Службы информируют

У маніторынгу мабільнай групы райвыканкама па арганізацыях і прадпрыемствах раёна прыняў удзел намеснік начальніка Рэчыцкага міжраённага аддзела дзяржінспекцыі працы А. Казубоўскі.

У прафесійным ліцэі рамонт: аднаўляюцца вучэбныя класы, вытворчыя майстэрні, спартыўная зала. Аднак, работа па выдаленні старой пліткі ў адным з памяшканняў выконваецца без спецадзення. Работнікі аператыўна адрэагавалі на заўвагу. Галоўнае – памятаць, што спецадзенне гэта не капрыз кіраўніцтва, а ў першую чаргу бяспека. Наяўныя ў гардэробе ліцэя вогнетушыцелі не прыдатныя да выкарыстання. Свідравальны станок у адной з майстэрняў няспраўны. Усе заўвагі будуць выпраўлены аператыўна, запэўнілі ў ліцэі.

На ўваходзе галоўнага цэха завода ЖБВ работнікаў сустракае санітайзер, ракавіна з вадкім мылам. Але праз колькі крокаў ужо «красуецца» незачынены электрычны шчыток. Пляцоўка перад выездам з цэху забруджана, у лужыне ляжыць электрычны кабель. Куды ні глянь – небяспека на кожным кроку. У санітарных і дапаможных памяшканнях не падтрымліваецца чысціня. У сталярнай майстэрні адстунічае вогнетушыцель.

Мабільная група не першы раз наведвае Хойніцкае ПМС, а заўвагі тыя ж самыя. Ацяпляльная сістэма КПП знаходзіцца ў аварыйным стане. Да наступлення халадоў яшчэ далёка, але сітуацыю патрэбна выпраўляць ужо зараз. Апошні тэхнічны агляд зварачны апарат праходзіў аж два гады таму: месцамі пашкоджана ізаляцыя кабеля, манометры газавага балона ў няспраўным стане.
Не так шмат патрэбна для прадухілення небяспечных выпадкаў. Галоўнае – заўжды памятаць пра бяспеку сваёй працы. І не быць раўнадушным.

І. ГРЫГАРОВІЧ,
начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *