У мэтах папярэджання пажараў у перыяд уборачнай Хойніцкія выратавальнікі праводзяць рэйды ў месцах уборкі і захоўвання збожжавых і саломы.
Работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі наведалі сельгасугоддзі камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў “Аравічы” і “Імя І.П.Мележа”.
Прадстаўнікі МНС праверылі ў работнікаў прадпрыемства наяўнасць на тэхніцы першасных сродкаў пажаратушэння, веды аб паслядоўнасці дзеянняў пры ўзнікненні пажару і выкананне шэрагу патрабаванняў пажарнай бяспекі. Не засталіся без увагі і пытанні выканання рэжымнага характару, бо невыкананне правілаў пажарнай бяспекі падчас уборачных работ можа прывесці да вялікіх матэрыяльных страт.
А. БЯСПАЛЫ, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.