Адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама, на якім разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе.
Удзел у пасяджэнні прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Чарняўская і старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар.
ПРАМЫСЛОВАСЦЬ
За студзень-чэрвень прамысловымі арганізацыямі раёна выраблена прадукцыі на суму 11,2 млн. руб. Тэмп росту ў фактычных адпускных цэнах склаў 112,5%.
Па стану на 1 ліпеня запасы гатовай прадукцыі на складах склалі 324 тыс. руб., 17,4% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці.
Удзельная вага прадукцыі, што вырабляецца па кааперацыі ў агульным аб’ёме вытворчасці ў цэлым па раёне па стану на 1 ліпеня склаў 30,2% (з улікам аб’ёмаў Хойніцкага лясгасу і ЖБВ) або 2,6 млн. руб.
СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
Па выніках працы за студзень-чэрвень атрымана валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна на суму 12,8 млн. руб. Узровень мінулага года дасягнула КСУП «Імя І.П. Мележа» (103%).
На 1 ліпеня колькасць буйной рагатай жывёлы склала 20562 галавы, у тым ліку кароў 7989 галоў.
Па выніках першага паўгоддзя валавы надой малака склаў 12874 тон, сярэдні надой малака ад каровы – 1618 кг.
Рэалізацыя малака – 11245,9 тон, пры таварнасці 87,4%. Вышэй, чым па раёну, таварнасць рэалізаванага малака ў КСУП «Веляцін» (90,6%), КСУП «Імя. І.П. Мележа» (88,1%).
Атрымана 1109 т прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы. Сярэднесутачнае прыбаўленне БРЖ на вырошчванні і адкорме за студзень-чэрвень – 478 г. Вышэй чым у сярэднім па раёне сярэднесутачнае прыбаўленне атрымана ў КСУП «Судкова», КСУП «Веляцін», КСУП «Імя. І.П. Мележа».
Атрымана 3666 галоў прыплоду БРЖ. Вышэй за ўзровень 2019 года спрацавалі КСУП «Эксбаза «Стралічава» (692 галавы, або 113,3% да адпаведнага перыяду мінулага года), КСУП «Аравічы» (586 галоў, або 105%).
ЗНЕШНЕЭКАНАМІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
За студзень-май аб’ём замежнага гандлю таварамі ў цэлым па раёну склаў 363,7 тыс. дол. Прадукцыю на экспарт рэалізоўвалі: ТАА «Хойніцкія рамёствы» (41,6 тыс. дол.), запаведнік (42,1 тыс. дол.), ТАА «ПинУгольКом» (137,8 тыс. дол.), ТАА «Лесной город» (92,5 тыс. дол.), Хойніцкі лясгас (21,2 тыс. дол.).
Аб’ём знешняга гандлю таварамі па прыватных прадпрыемствах склаў 291,8 тыс. дол. Экспарт тавараў па дадзеным коле прадпрыемстваў склаў 282,1 тыс. дол. Экспарт паслуг па прадпрыемствах без уліку рэспубліканскіх склаў 28 тыс. дол. Паслугі па экспарту аказвалі: КЖУП «Хойніцкі камунальнік» (0,8 тыс. дол.), ЦРБ (0,1 тыс. дол.), ТАА «Фемилилайн» (23,1 тыс. дол.), ТДА «ТатьянаЕвроТорг» (3 тыс. дол.).
ГАНДАЛЬ
За студзень-чэрвень аб’ём рознічнага тавараабароту склаў 24,1 млн. руб., тавараабарот грамадскага харчавання – 529,7 тыс. руб.
Структура тавараабароту за аналізуемы перыяд выглядае наступным чынам: удзельная вага продажу харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў склала 64,4%, або 104,7% да студзеня-чэрвеня 2019 года, нехарчовых тавараў – 35,6%, або 108,7% у супастаўных цэнах.
Сетка гандлёвых прадпрыемстваў раёна прадстаўлена 170 гандлёвымі аб’ектамі.
Уведзена ў эксплуатацыю за 1 паўгоддзе 5 аб’ектаў гандлю.
ФІНАНСЫ
За студзень-май выручка ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) склала 37,7 млн. руб., або 111,6% да аналагічнага перыяду 2019 года, у тым ліку па камерцыйных прадпрыемствах 31,3 млн. руб., або 112,1%. Арганізацыямі раёна за 5 месяцаў атрыманы прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі ў памеры 1942 тыс. руб., тэмп росту склаў 114,8% да адпаведнага перыяду мінулага года.
БУДАЎНІЦТВА
Інвестыцыі ў асноўны капітал за студзень-май склалі 40,7 млн. руб., у тым ліку будаўніча-мантажныя работы – 34,8 млн. руб. Аб’ём падрадных работ склаў 6,3 млн. руб.
Выкананне задання па ўводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў за студзень-чэрвень склала 900 м2.
Вядзецца будаўніцтва двух шматкватэрных жылых дамоў (40-кватэрны плошчай 3041 м2, 50-кватэрны плошчай 2367м2).
ВЫКАНАННЕ БЮДЖЭТУ
Па выніках працы за студзень-чэрвень у бюджэт раёна паступіла 7,4 млн. руб. даходаў (2019 год – 3,2), што склала 56,8% да гадавога плана (сярэднеабласны паказчык – 42,9%).
Асноўнымі бюджэтаўтваральнымі падаткамі ў дадзеным перыядзе выступаюць падаходны падатак – 34,3% у агульным аб’ёме даходаў, падаткі на ўласнасць – 25,9%, падатак на дабаўленую вартасць – 14,6%.
Забяспечана станоўчая дынаміка росту паступленняў такіх асноўных плацяжоў як падаходны падатак, падатак на дабаўленую вартасць, падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання. Не дасягнулі зададзеных параметраў такія падатковыя плацяжы як паступленні па адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і адзіным падатку з вытворцаў сельгаспрадукцыі.
Недахоп сродкаў для фінансавання расходнай часткі бюджэту кампенсуецца бязвыплатнымі паступленнямі з вышэйстаячых бюджэтаў у выглядзе датацый і міжбюджэтных трансфертаў. Так, названыя паступленні склалі 15,5 млн. руб.
Выдаткі бюджэту раёна ў справаздачным перыядзе адбыліся ў межах паступіўшых ў бюджэт даходаў і сродкаў з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў і склалі 23,1 млн. руб.
Вольга БЕЛАШ.