Усё лепшае – Беларусі. Акцыя «МАЁЙ КРАІНЕ» адбылася ў Хойніках

Общество

На гэтым тыдні ўдзельнікаў грамадска-культурнага мерапрыемства гасцінна сустракалі ў Хойніках.

У межах акцыі арганізавалі спартыўныя спаборніцтвы, майстар-класы, выставы дэкаратыўна-мастацкай творчасці, працавалі інтэрактыўныя і гульнявыя пляцоўкі, аквагрым – занятак па душы мог знайсці любы жадаючы, незалежна ад узросту. Гэта было ярка, цікава і пазнавальна.

Безумоўна, жыхароў горада сваім шыкоўным выступленнем парадавалі творчыя калектывы, салісты Гомельскай абласной філармоніі і хэдлайнер мерапрыемства – спявак і кампазітар з неверагоднай энергетыкай Саша Нэма. Музыка і цудоўныя песні падымалі настрой усім тым, хто не прайшоў міма Цэнтра культуры г. Хойнікі. І было відавочна, што ніхто не пашкадаваў.

Гэты вялікі праект, які адбыўся ў нашым горадзе, паказвае, што таленавітыя і мэтанакіраваныя людзі гатовыя дарыць радасць землякам і сваёй краіне. Акцыя праходзіла на Гомельшчыне не першы год. Яна ініцыяваная вядучымі грамадскімі аб’яднаннямі рэгіёну пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Завяршыўся святочны марафон учора ў Гомелі вялікай шоу-праграмай.

Алена СМУСЯНОК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *