У маніторынгу мабільнай групы райвыканкама па арганізацыях і прадпрыемствах раёна прыняў удзел намеснік начальніка Рэчыцкага міжраённага аддзела дзяржінспекцыі працы Аляксандр Казубоўскі.
Барысаўшчынскі МТП КСУП «Аравічы» выклікаў нямала нараканняў. Так, не рэгулярна заносяцца звесткі аб проходжанні штодзённага перадрэйсавага медыцынскага агляду вадзіцеляў. Мабільную групу запэўнілі, што гэта памылка больш не паўтарыцца. Што ж, спадзяёмся так і будзе ў другі наш выезд. Аднак некаторыя памылкі тут не знікаюць ужо на працягу доўгага часу. Эксплуатуюцца драўляныя лесвіцы, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспецы. Па-ранейшаму выкарыстоўваюцца пры захоўванні сельгастэхнікі выпадковыя прадметы замест супрацьадкатных упораў, выяздныя вароты рамонтнай майстэрні не абсталяваны надзейным абсталяваннем для фіксацыі, не зачынена асматравая яма для тэхнікі. Відавочна, што тут работнікі на ўсе рукі майстры, бо выкарыстоўваецца самаробны электратрымальнік на зварачным апараце.
На ДМБ «Храпкаў», як і на МТП у Барысаўшчыне, не на ўсіх варотах ёсць фіксатары. І да аховы працы таксама ўзнікілі пытанні: не агароджаны каналізацыйны калодзеж. А гэта ж можа прывесці і да трагічных выпадкаў сярод работнікаў.
І. ГРЫГАРОВІЧ, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.