Шчырымі пажаданнямі, яркімі музычнымі віншаваннямі і гучнымі апладысментамі поўнілася зала лясгаса напярэдадні Дня работнікаў лесу.
Мерапрыемства атрымалася сямейным, добрым і вясёлым.
З прывітальным словам выступіў дырэктар ўстановы Уладзімір Грыцкоў. Шмат добрых пажаданняў працаўнікам лесу выказалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар і старшыня Алексіцкага сельвыканкама Анастасія Севярынец. Ну і, канешне ж, якое свята без узнагарод і падарункаў!
Ганаровымі граматамі і падзякамі адзначаны больш за тры дзясяткі працавітых і адказных работнікаў, сапраўдных майстроў сваёй справы, якія жывуць з лесам у сэрцы. Свае музычныя падарункі ў перапынках паміж ўзнагароджваннямі дарылі публіцы таленавітыя артысты раёна.
Фота Наталлі РЭВЯКА.