21 верасня – Міжнародны дзень міру
Рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН ад 7.09.2001 21 верасня абвешчана Міжнародным днём міру – як дзень спынення ваенных дзеянняў ва ўсім свеце, дзень міласэрнасці, гуманізму, пашырэння і ўмацавання дружбы, узаемаразумення паміж народамі і краінамі.
Захаванне міру – была і застаецца першарадная задача не толькі для кіраўнікоў дзяржаў, палітыкаў, але і грамадскіх арганізацый.
У Рэспубліцы Беларусь такой арганізацыяй з’яўляецца Беларускі фонд міру. Яго абласныя аддзяленні і раённыя арганізацыі, якія пастаянна праводзяць міратворчыя мерапрыемствы і акцыі, уносяць уклад у прапаганду ідэй міру, дружбы і згоды. Дзеці, моладзь з’яўляюцца лепшымі пасланцамі міра. Таму асаблівая, пастаянная ўвага надаецца выхаванню дзяцей і моладзі ў духу міру, дружбы і супрацоўніцтва, а таксама сямейнаму выхаванню.
У вобласці 14 гадоў праводзіцца акцыя «Дзіця міру». Гэта значыць дзецям, якія нараджаюцца 21 верасня ў Міжнародны дзень міру, прысвойваецца ганаровы сімвалічны статус «Дзіця міру», выдаюцца адпаведныя пасведчанні, а маці аказваецца матэрыяльная дапамога. За гэты час у Дзень міру нарадзіліся 655 дзяцей, у нашым раёне – 9.
Нашы працоўныя калектывы актыўна матэрыяльна падтрымліваюць Фонд міру, што дае магчымасць вынікова і масава праводзіць адпаведныя мерапрыемствы, за што выказваю ўсім вялікую падзяку.
У Міжнародны Дзень міру абласное аддзяленне і раённая арганізацыя Беларускага фонду міру звяртаецца да ўсіх жыхароў нашага горада і раёна, асабліва моладзі, шанаваць і ўмацоўваць мір, як важнейшую чалавечую каштоўнасць, прапагандаваць ідэі міру, дабра, рабіць тое, што залежыць ад кожнага, каб Беларусь заставалася краінай міру і ўзаемаразумення, а лозунг-заклік «Абарона міру – справа ўсіх і кожнага!» быў у сэрцы кожнага чалавека.
Н. ЕШЧАНКА, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру».