На гэтым тыдні працоўны дэсант, які складаўся з актывістаў БРСМ і ФПБ Хойнікшчыны, арганізацый, прадпрыемств і ўстаноў раёна, слаўна папрацаваў у Барысаўшчыне.
Наводзілі парадак у былой сядзібе Ястржэмбскіх: вырубалі дзікае кустоўе, убіралі смецце, што нанеслі туды несумленныя людзі, скасілі пустазелле.
Парадак наведзены. Цяпер задача – яго захаваць, а для гэтага патрэбна хаця б проста не смеціць там і не звозіць у былую сядзібу хатняе смецце.
Ул. інф.