Журнал з «пярчынкай»

Службы информируют

Хтосьці прыслухоўваецца да рэкамендацый членаў мабільнай групы і выпраўляе парушэнні, а хтосьці працягвае спадзявацца на «авось». Як гаворыцца, «авось пранясе».

Але ж маніторынг праводзіцца дзеля саміх работнікаў, дзеля іх бяспекі і прыгодных умоў працы. Таму трэба не спадзявацца на «авось», а самім варушыцца і выпраўляцца. 

На гэтым тыдні мабільная група райвыканкама наведала шэраг арганізацый і прадпрыемстваў нашага горада. Парушэнні нікуды ні зніклі.

На ППУ ААТ «Мілкавіта» сама тэрыторыя чыстая. Аднак сутыкнуліся з праблемамі ў тэхнікі бяспекі. Так, на мокрым асфальце ляжаў кабель, уздоўж забора правады вулічнага асвятлення датыкаліся да галінак дрэў. А ў адным з вогнетышыцеляў адсутнічаў ціск.

Вытворчая база КЖУП «Хойніцкі камунальнік» прытаіла ў сабе нямала непрыемных сюрпрызаў: журнал перадрэйсавага агляду аказаўся з «пярчынкай», тут не своечасова вядзецца запіс праходзячых яго. Узніклі пытанні: ці праводзіцца на самой справе той агляд? Работніца паведаміла, што візуальна правярае вадзіцеляў, а муштукі апрацоўвае ў сябе дома, бо на базе няма дэзсродкаў. На прахадной з разеткі тырчалі аголеныя канцы праводкі, падключэнне патрона выканана ўскрутку. Дарэчы, тут пры рамонце агрэгатаў выкарыстоўваюцца драўляныя падстаўкі і тэрыторыя не пакошана.

Верагодна, што пакос травы – вельмі цяжкая праца, бо на ПМС, аўтадроме ДТСААФ, на заводах ЖБВ і хлебазаводзе з гэтым непарадак. Так калі будзе парадак?

І. ГРЫГАРОВІЧ, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай

абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *