У калейдаскопе віншаванняў

Важное

Самыя добрыя, чулыя, прыгожыя, здольныя зразумець, дапамагчы і натхніць – нашы мамы, для якіх на першым месцы заўсёды было і будзе дабрабыт і шчасце дзяцей.

14 кастрычніка на Хойнікшчыне кожная атрымала шчырыя словы падзякі за любоў і клопат.

Віншавальныя паштоўкі, шыкоўныя букеты кветак, словы кахання і ўдзячнасці, песні, падарункі, тэматычныя акцыі – светлае свята, без перабольшання, закранула кожны дом, кожную арганізацыю, прадпрыемства, ўстанову.

Засцерагаюць, выхоўваюць, падтрымліваюць, разумеюць і нічога не патрабуюць наўзамен – такая яна – бязмежная матчына любоў. І гэта, мабыць, найважнейшая падстава, і не толькі ў святочны дзень, сказаць дзякуй усім мамам.

Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *