Канцэртная праграма «Нашы анёлы-ахоўнікі», якую падрыхтавалі да Дня маці работнікі Цэнтра культуры г. Хойнікі, кранула прусутных да глыбіні душы.
Дзень маці – свята адносна малодае, але вельмі папулярное. Свята, у якое мы лішні раз можам успомніць пра нашых мілых, любімых і такіх дарагіх матуль.
Таму і зразумела, што зала была поўнасцю запоўнена мамамі рознага ўзросту, бабулямі, а таксама маладымі жанчынамі і дзяўчатамі, якія яшчэ толькі мараць пра шчасце мацярынства.
Дзякуючы натхнённай працы арганізатараў гэтага канцэрта, свята атрымалася надзвычай цёплым і кранальным, напоўненым цёплымі словамі падзякі за падараванае жыццё, віншаваннямі і пажаданнямі.
Песні і танцы мамам дарылі, канешне ж, дзеці, якія яшчэ толькі робяць першыя крокі да артыстычных вышынь, і ўжо вядомыя зоркі хойніцкай эстрады.
Гледачы апладзіравалі артыстам стоячы. А гэта значыць, што канцэрт пакінуў яркія ўспаміны ў памяці ва ўсіх прысутных.
Алена СМУСЯНОК.
Фота аўтара.