Віктарына да 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка

Наши проекты

Драматург, сцэнарыст, народны пісьменнік БССР Андрей Макаёнак – сёння спаўняецца 100 гадоў з дня яго нараджэння.

Прапануем вам невялікую віктарыну па яго жыццёвым і творчым шляху. Узгадвайце свае школьныя гады і адказвайце на пытанні. І не падглядвайце ў адказы.

1. Андрэй Макаёйнак нарадзіўся…

А) 15 лістапада 1920 года;

Б) 12 лістапада 1920 года;

В) 23 лістапада 1920 года.

2. Малая радзіма народнага пісьменніка…

А) в. Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці;

Б) г. Магілёў;

В) в. Мархлеўск Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

3. Будучы драматург і сцэнарыст удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Ён быў цяжка паранены ў ногі …

А) Летам 1941 года;

Б) У канцы 1942 года;

В) У пачатку 1945 года.

4. У 1946 годзе ўпершыню надрукаваў свой твор. Гэта была…

А) Камедыя “Выбачайце, калі ласка!”;

Б) Трагікамедыя “Трыбунал”;

В) Аднаактная п’еса «Добра, калi добра канчаецца».

5. У 1949 годзе Андрэй Макаёнак назначаны загадчыкам аддзела прозы журнала “Вожык”. Заснавальнікам і асноўным аўтарам якой рубрыкі ён стаў?

А) «Выбачайце, калі ласка»;

Б) “Добра, калi добра канчаецца”;

В) «Дыхайце эканомна!»

6. Які журнал ўзначаліў у 1966 годзе Андрэй Ягоравіч?

А) “Вожык”;

Б) “Нёман”;

В) “Літаратура і мастацтва”.

7. Які тэатр пачалі называць тэатрам Макаёнка?

А) Нацыянальны акадэмічны тэатр Я. Купалы;

Б) Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі;

В) Тэатр Савецкай Арміі.

8. Заснавальнікам якога драматычнага жанру з’яўляецца Андрэй Макаёнак?

А) Камедыя;

Б) Трагедыя;

В) Трагікамедыя.

9. Лепшым сябрам драматурга быў…

А) Алесь Адамовіч;

Б) Мікалай Чаргінец;

В) Іван Шамякін.

10. Лепшы сябар прысвяціў Макаёнку раман…

А) “Атланты і карыятыды”;

Б) “Карнікі”;

В) “Апошні герой”.

11. Чарнавы сюжэт якой трагікамедыі быў напісаны Андрэен Макаёнкам за тры дні?

А) “Лявоніха на арбіце”;

Б) “Зацюканы апостал”;

В) “Трыбунал”.

12. За якія п’есы аўтар атрымаў у 1974 годзе Дзяржаўную прэмію Беларусі?

А) “Трыбунал” і “Таблетку пад язык”;

Б) “Верачка” і “Пагарэльцы”;

В) «Дыхайце эканомна» і “Кашмар”.

13. Па якой сваёй п’есе Макаёнак напісаў сцэнарый фільма “Рагаты бастыён”, які стаў першым каляровым шырокаэкранным беларускім фільмам?

А)“Выбачайце, калі ласка!”;

Б) “На досвітку”;

В) «Лявоніха на арбіце».

14. За некалькі месяцаў да смерці драматург закончыў працу над…

А) Трагікамедыяй «Дыхайце эканомна»;

Б) Сцэнарыем тэлефільма «Пасля кірмашу»;

В) Перакладам п’есы «Дабракі» Л. Зорына.

15. Дзе пісьменніку ўстаноўлены памятнік?

А) У Мінску;

Б) У Гомелі;

В) У Журавічах.

Адказы: 1 — Б, 2 — А, 3 — Б, 4 — В, 5 — А, 6 — Б, 7 — А, 8 — В, 9 — В, 10 — А, 11 — В, 12 — А, 13 — В, 14 — А, 15 — В.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *