Пажаданні ўдзельнікам усебеларускага форуму накіравалі жыхары Барысаўшчынскага сельсавета
На тэрыторыі раёна працягваюць сваю работу дыялогавыя пляцоўкі.
Чарговая адбылася на базе Барысаўшчынскага сельвыканкама. Удзел у мерапрыемстве прынялі дэлегаты VІ Усебеларускага народнага сходу Галіна Бондар, Віктар Сацура, Вольга Белаш, Алег Федзянько.
Нагадаем, дыялогавыя пляцоўкі пачалі сваю работу 9 кастрычніка мінулага года. Іх задача – аператыўна данесці меркаванні грамадзян, абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні, якія турбуюць кожнага, прапанаваць варыянты рашэння і выпрацаваць канцэпцыю далейшага развіцця нашай краіны. Дыялогавыя пляцоўкі, як і грамадскія прыёмныя, закліканы сабраць напярэдадні Усебеларускага сходу актуальныя пытанні развіцця нашага грамадства, прапановы па рэфармаванню самых розных сфер жыццядзейнасці.
Як адзначыла Галіна Бондар, старшыня раённага Савета дэпутатаў, такі фармат узаемадзеяння і абмеркавання паказаў сябе як эфектыўны і канструктыўны спосаб наладзіць сувязь паміж рознымі слаямі грамадства.
Галіна Віктараўна падзялілася вопытам удзелу ў V Усебеларускім народным сходзе, рассказала пра пытанні, што былі ўзняты 5 год назад, задачах, што былі пастаўлены і выкананы з цягам часу. Праінфармавала, як адбывалася вылучэнне дэлегатаў на бягучы сход і хто будзе прадстаўляць наш раён 11-12 лютага ў Мінску.
Якія пытанні неабходна абмяркоўваць падчас усенароднага форуму? На гэтую тэму паразважалі дэлегаты. Гэта і далейшая рэалізацыя дзяржаўных праграм (на тэрыторыі раёна ў 2016-2020 іх дзейнічала 12), пытанні медыцыны, адукацыі, інфармацыйнай бяспекі і інш. Гэта пытанне не аднаго чалавека і не праблема асабістая, а тыя тэмы і задачы, якія будуць арыентаваць і вырашаць лёс дзяржавы як мінімум бліжэйшыя 5 гадоў.
Таксама абмеркаваны падчас работы дыялогавай пляцоўкі і пытанні надзённыя: прафілактыка і лячэнне каранавірусу на Хойнікшчыне, рамонтныя работы ў ЦРБ, стварэнне ўмоў бяспечнай жыццядзейнасці, заработная плата прадстаўнікоў бюджэтных арганізацый, у прыватнасці педагогаў. Паступіла пажаданне больш увагі ў бягучым годзе ўдзяліць ФАПам – рамонты, тэхнічнае аснашчэнне, кадры – дробязяў у пытаннях медабслугоўвання не бывае.
Ул. інф.
Фота Вольгі БЕЛАШ.