Асноўныя пытанні гэтага тыдня – выдзяленне жылля і разлік з работнікамі за выкананую работу.
Старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка 24 лютага правёў прыём грамадзян у райвыканкаме і выязны прыём у Барысаўшчынскім сельвыканкаме.
Калектыўны зварот паступіў ад работнікаў, якія па дагавору ажыццяўлялі рамонтныя работы на аб’ектах ЦРБ. Арганізацыя-падрадчык не разлічваецца з імі за выкананы аб’ём работ. Аднак у яе, у сваю чаргу, таксама ёсць заўвагі да работнікаў па якасці гэтых самых работ. Узаемныя прэтэнзіі – гэта не выхад са склаўшайся сітуацыі. Тым больш што любую справу сапраўды патрэбна выконваць якасна і ў тэрмін. Аднак і затрымліваць выплату заработнай платы нельга, бо за гэтымі работнікамі – сем’і, дзеці.
Пасля доўгай гутаркі абодва бакі дамовіліся як і калі будзе праведзена прыёмка работ і праведзена аплата за іх.
А ўсім на будучае – глядзіце, якія дагаворы і на якіх умовах падпісваеце, а да выконваемых работ і аказваемых паслуг стаўцеся з усёй адказнасцю.
Два звароты датычылі выдзялення жылля. Адзін з іх (маладая сям’я састаіць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў) – пастаўлены на кантроль, другі (выдзяленне жылля ў сельскай мясцовасці) – будзе вырашаны ў бліжэйшы час.
Дарэчы, прыём грамадзян старшыня райвыканкама Анатолій Бандарэнка праводзіць кожную другую і чацвёртую сераду месяца з 8.00 да 13.00. Запісацца на прыём да яго можа кожны жадаючы па тэл. 4-19-16.
Вольга БЕЛАШ.
Фота аўтара.