Позні старт пасяўной не павінен паўплываць на якасць

Сельское хозяйство

Калі з любоўю пакласці зерне ў зямлю, то і колас аддзячыць

Работа на палях залежыць не ад календара, а ад гатоўнасці глебы і ўмоў надвор’я. Таму не дзіўна, што наша вобласць пачала сяўбу на дваццаць дзён пазней мінулагодняга. Зараз самы спрыяльны перыяд для правядзення пасяўной. У зямлі досыць вільгаці, якую трэба «злавіць». Стаіць задача выканаць усе агратэхнічныя прыёмы аператыўна, якасна, з захаваннем тэхналогій.

Віктар Сергяенка

Мікалай Краўчанка

Цёплае вясенняе сонца прагрэла стомленые за зіму палі. Тут стала суха, і зямля з радасцю пачала новае жыццё. Гектары, адведзеныя пад яравую сяўбу, старанна апрацоўваюць і засяваюць лепшыя механізатары гаспадарак раёна. Выйшлі на палеткі яны ў добрым настроі. Яно і зразумела – бо з нецярпеннем чакалі, калі можна будзе выводзіць тэхніку. Усміхаючыся, кажуць, што за зіму «назапасілі сіл» і з задавальненнем прыступілі да адказных задач.

Сяргей Мазырэц

Дзяніс Лукьяненка

Для многіх вяскоўцаў гэта любімая пара, няхай і напружаная, адказная. Вясна – гэта залівісты спеў жаўрука ў небе, набрынялыя пупышкі на вербах, яркае сонейка і абавязкова пах ворыва. Які водар ідзе ад перавернутых пластоў ачунялай ад зімовага сну глебы!

Позняя вясна адбілася на тэмпах усіх палявых работ. Зараз у сельгаспрадпрыемствах актыўна вядзецца падрыхтоўка глебы, падкормка азімых, унясенне ўгнаенняў, якія не выпадкова называюць эліксірам ўраджайнасці.

Ілля Белаш

Сяргей Звягін

У народзе кажуць: «Хлеб сам не народзіцца, яго сеюць працавітыя рукі сейбіта». У залатых руках нашых працаўнікоў спорыцца любая справа, таму варта спадзявацца, што і вынікі парадуюць.

Тэкст і фота Наталлі РЭВЯКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *