Адзін лёс на дваіх — і ў гэтым наша сіла

Общество

2 красавіка – знакавая дата для Беларусі і Расіі, якая сімвалізуе братэрства, цвёрдую прыхільнасць шматвяковай дружбе і агульным духоўным каштоўнасцям.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў Хойніках адзначылі святочным канцэртам, які адбыўся ў раённым Доме культуры.

Вядучыя ўзгадалі гісторыю дзяржаўнага свята і на працягу ўсяго мерапрыемства раскрывалі сутнасць той шматграннай повязі, якая моцна і назаўжды злучыла брацкія народы. А такіх «нітачак» хапае: агульная памяць, культура, традыцыі, сямейныя каштоўнасці, вялікі подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны і шмат чаго іншага. Беларусы, якія жывуць у Расіі, рускія, што пасяліліся ў Беларусі, ніколі не адчувалі сябе чужымі.

Святочны настрой землякам стваралі творчыя калектывы, салісты горада, таленты дзіцячай школы мастацтваў. Словам, сустрэча атрымалася яркай і запамінальнай.
Мы не чужыя адзін аднаму. Гэта самае галоўнае, што робіць 2 красавіка не проста каляндарнай датай, а шчырым, душэўным святам сяброў, якія маюць агульныя інтарэсы, цэняць агульную спадчыну і разам крочаць да лепшага жыцця.

Сутнасць адзінства, роднасці нашых народаў не толькі і не столькі ў прынятых рашэннях і прапісаных законах адзінай саюзнай дзяржавы, колькі ў сапраўднай, адвечнай еднасці нашых краін праз людскія лёсы, культуру, жыццёвыя каштоўнасці. І настолькі гэта арганічна, што няма ніякай розніцы карэнны ты беларус альбо выхадзец з братняй Расіі.

Алена СМУСЯНОК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *