Любіць краіну – значыць паважаць яе законы

Власть

На базе Судкоўскага сельвыканкама адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.

Разгледжана планавае пытанне «Аб рабоце ўчастковых інспектараў міліцыі РАУС па прафілактыцы злачынстваў, правапарушэнняў, сямейнага недабрабыту ў Хойніцкім раёне».

Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар, прававы дабрабыт шмат у чым залежыць ад прафесіяналізму ўчастковых інспектараў міліцыі, ім важна ўмець наладзіць кантакт з насельніцтвам, умець выслухаць, падказаць, дапамагчы.

Папярэдне праведзена анкетаванне насельніцтва. Удзел у апытанні прынялі 378 чалавек. 69% рэспандэнтаў адказалі, што ведаюць свайго ўчастковага, 29% звярталіся да яго, 54% апытваемых праводзімую ім прафілактычную работу назвалі здавальняючай, 77% адказалі, што адчуваюць сябе ў бяспецы ў сваім населеным пункце. 83% рэспандэнтаў гатовы дапамагаць супрацоўнікам РАУС у барацьбе са злачыннасцю, аднак, 34% з іх згодны рабіць гэта толькі ананімна.

Начальнік ААПП РАУС Артур Сялецкі праінфармаваў аб праводзімай рабоце, узаемадзеянні з суб’ектамі прафілактыкі.

Ул. інф.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *