Дэпутаты частыя госці ў нашай школе

Власть

На мінулым тыдні прайшлі адразу дзве сустрэчы з іх удзелам

Спачатку дэпутат раённага Савета дэпутатаў Ганна Вяргейчык са старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі Віктарам Васькевічам выступілі на мерапрыемстве праграмы «Школа актыўнага грамадзяніна», дзе вялікая ўвага была ўдзелена пытанням прававога і патрыятычнага выхавання. Гаворка ішла аб тым, што ў нашай дзяржаве многае робіцца на карысць людзей, у тым ліку дзяцей і моладзі. Пасля дыялогу госці разам са школьнікамі ўсклалі кветкі да помніка на плошчы Танкістаў.

Затым сустрэчу са старшакласнікамі правялі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў Святлана Марчанка і Дзяніс Апанасюк, намеснік старшыні Маладзёжнага парламента Наталля Рэвяка. Гутарка атрымалася змястоўнай – у фармаце шчырай размовы, абмену думкамі. Выступаючыя распавялі аб сваёй дэпутацкай дзейнасці, аб асноўнай працы і прыярытэтах у жыцці. Засяродзілі ўвагу на тым, што важна накіроўваць энергію маладых людзей у карыснае для грамадства рэчышча. Дэпутаты заклікалі моладзь не верыць інтэрнэтаўскім фэйкам, правільна рэагаваць на выклікі часу, паколькі ад гэтага залежыць наша будучыня.

А. МЯЦЕЛЬСКАЯ, настаўнік СШ № 2.

Ад рэдакцыі: наогул дэпутаты раённага Савета дэпутатаў надаюць вялікую ўвагу інфармаванню насельніцтва. Праводзяць сустрэчы, прымаюць удзел у дыялогавых пляцоўках і круглых сталах. Штотыдзень прадстаўнікі дэпутацкага корпусу выступаюць у калектывах, паведамляюць карысную інфармацыю, даведваюцца аб праблемах, выслухоўваюць пажаданні. Так, на гэтым тыдні дэпутаты Валянціна Краўчанка і Сяргей Несцярэнка сустрэліся з работнікамі ўчастка па вытворчасці камбікармоў КСУП «Саўгас-камбінат «Зара».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *