Дружыннікі – надзейныя памочнікі міліцыі

Службы информируют

Аб тым, якую карысць нясуць добраахвотныя дружыны, не па чутках ведаюць жыхары Судкоўскага сельсавета.

Тут першымі памочнікамі ўчастковага міліцыянера з’яўляюцца дружыннікі. На сённяшні дзень гэта шэсць чалавек. Усе яны прадстаўнікі розных узростаў і прафесій (работнікі сельвыканкама, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, культуры, сельгаспрадпрыемства), але галоўнае, што іх аб’ядноўвае, – жаданне зрабіць родны куток лепш і прыкласці да гэтага рэальныя намаганні. Варта адзначыць, што часта прымаюць удзел у патруляванні вуліц і дэпутаты сельскага Савета дэпутатаў.

Абавязкi ў членаў добраахвотнай дружыны падобныя на тыя, што і ў участковага інспектара. Асноўная з іх – ахова грамадскага парадку. І хаця, як кажуць мясцовыя жыхары, населеныя пункты сельсавета спакойныя і бяспечныя, парушальнікі закона тут зрэдку, але з’яўляюцца.

Дзяжурства добраахвотнай дружыны ажыццяўляецца згодна графіка два разы на месяц у вячэрні час. Асаблівая ўвага надаецца месцам адпачынку моладзі, гандлёвым кропкам – па пытанню рэалізацыі спіртных напояў непаўналетнім, а таксама аб’ектам сельгаспрадпрыемства.

Акрамя таго, дружыннікі задзейнічаны ў прафілактычнай рабоце – праводзяць гутаркі з насельніцтвам. Да прыкладу, у гэтым годзе тлумачылі важнасць нашэння святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак, а таксама ўдзельнічалі ў акцыі «Мак».

За 2020 год судкоўскімі дружыннікамі здзейснены 24 выхады на дзяжурства, у бягучым – 7. Летась праведзена 37 прафілактычных гутарак па прафілактыцы злачынстваў, правапарушэнняў, сямейнага недабрабыту, п’янства і алкагалізму.

Адзначу, што дружыннікі Судкоўска-га сельсавета адны з лепшых у нашым раёне. Выказваю ўдзячнасць неабыякавым жыхарам з выразнай грамадзянскай пазіцыяй, такія ініцыятыўныя людзі сапраўды заслугоўваюць лепшых слоў пахвалы.

Д. АПАНАСЮК, намеснік начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *