Мабільная група з’ездзіла ў «госці»

Службы информируют

Аварыйныя будынкі і непавераныя алкатэсты

У чарговым маніторынгу прыняў удзел Аляксандр Казубоўскі, намеснік старшыні Рэчыцкага міжраённага аддзела дзяржінспекцыі працы.

На МТК «Вялікі Бор» КСУП «Эксбаза «Стралічава» выкарыстоўваюцца драўляныя калодкі, на варотах сараяў адсутнічаюць фіксатары, памяшканне малочнага блоку патрабуе рамонту. А неэксплуатуемыя будынкі знаходзяцца ў аварыйным стане.

Перад уездам на тэрыторыю МТП не абноўлена схема руху транспартных сродкаў. Тут некаторыя работнікі не ведаюць, пэўна, што такое спецадзенне, або кіраўніцтва арганізацыі не звяртае на гэта пытанне ўвагі, ды і сродкаў індывідуальнай абароны тут няма. Складскія памяшканні, як і на Велікаборскім МТК, у аварыйным стане.

Алкатэст не павераны, у журнале інструктажу па ахове працы няма подпісаў людзей, якія прайшлі інструктаж на МТК «Стралічава».

МТФ «Валокі»

МТФ «Валокі» нас «сустрэла» адчыненым каналізацыйным калодзежам.

Далей мабільная група наведала навукова-эксперыментальную конеферму «Варацец» Аравіцкага лясніцтва запаведніка.

І. ГРЫГАРОВІЧ, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *