Мы папрасілі паразважаць на гэтую тэму
Жанна Чарняўская, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
— Для мяне гэта не проста зварот да міжнароднай супольнасьці – гэта крык душы. Вакол Беларусі склалася няпростая сітуацыя, мы бачым, як шмат жадаючых ўмяшацца ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы. Цяпер нам важна аб’яднацца і стаць на абарону таго, да чаго так доўга ішла наша краіна, — дасягненняў і суверэнітэту. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам выстаяць перад несумленнымі правакацыямі. Гэта не толькі меркаванне нас, дэпутатаў усіх узроўняў, якія прынялі зварот, гэта пазіцыя большасці неабыякавых беларусаў, з якімі мы маем зносіны, працуючы ў выбарчых акругах. Людзі сапраўды абураныя несправядлівым стаўленнем да нашай краіны. Многія хайнічане блізка да сэрца прымаюць сітуацыю, якая склалася. Такое прадузятае стаўленне да нашай дзяржавы, да нашага народа проста недапушчальна. Шчыра спадзяюся, што наша пазіцыя будзе пачута. Бо беларусы спакон веку славіліся тым, што яны талерантныя, што яны працавітыя, добрыя. Мы заўсёды за развіццё, за супрацоўніцтва, за дыялог, за мір.
Дзмітрый Старасценка, дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў:
— Лічу, што нагода для звароту відавочная — ціск на нашу краіну не можа не турбаваць беларусаў і нас, каму даверана публічна выказваць іх меркаванне. Замест падтрымкі і супрацоўніцтва заходнія краіны разгарнулі масіраваную інфармацыйную агрэсію. Мэты падобнага калектыўнага ціску — не толькі фарміраванне вельмі негатыўнага вобразу Беларусі на міжнароднай арэне, але і спроба ўцягнуць нашых людзей у дэструктыўную дзейнасць, падштурхнуць да дзяржаўнага перавароту.
Вольга Белаш, дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Заводскай акрузе № 19:
— Інфармацыйная вайна супраць нашай краіны не толькі не зніжае абароты, а хутчэй набірае іх. Заклік да санкцый, абмежаванняў, палітычнага і эканамічнага даўлення, навязванне неаб’ектыўнага меркавання – чым толькі не займаюцца за межамі нашай краіны тыя, хто называе сябе нечаму патрыётам Беларусі. Патрыёт той, хто жыве і працуе на карысць сваёй краіны, любіць яе, даказваючы гэту любоў словамі і дзеяннямі. Той, хто жадае сваёй Радзіме дрэннага, гэта здраднік.