Галоўны рэдактар «Хойніцкіх навін» Вольга Белаш узначаліла газету «Гомельскія ведамасці»

Общество

З удзячнасцю і непазбежным сумам праводзілі мы нашу творчую Вольгу Анатольеўну Белаш на новую пасаду ў абласны цэнтр.

Яна васемнаццаць гадоў працавала ў калектыве раёнкі. З 2015 года была намеснікам галоўнага рэдактара, а ў студзені 2019 года ўзначаліла газету. З ёй мы абнаўлялі наша выданне, пераходзілі на мультымедыйныя пляцоўкі інтэрнэту, перамагалі ў конкурсах. Жадаем нашаму паважанаму ўжо экс-рэдактару і на новым месцы — так трымаць! А яшчэ — быць па-ранейшаму пазітыўнай, такой жа крэатыўнай, захаваць творчы нюх і не забываць родную раёнку.

Шчодрых пахвал заслужыла Вольга Анатольеўна за працу ў якасці капітана нашага рэдакцыйнага «карабля». Чарговае пацверджанне таму – Ганаровая грамата райвыканкама, якая была ёй уручана ў апошні працоўны дзень у якасці галоўнага рэдактара «Хойніцкіх навін».

Вялікі дзякуй Вользе Анатольеўне за «хойніцкі этап» яе творчай біяграфіі і ўдачы ў пакарэнні «гомельскіх вышынь».

З павагай, калектыў рэдакцыі раённай газеты «Хойніцкія навіны».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *