Падлеткавая злачыннасць – ёй спрыяе абыякавасць бацькоў і інтэрнэт

Службы информируют

Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Кушняра прайшло ў раённым Доме культуры.

На павестцы дня некалькі пытанняў, сярод якіх – вынікі летняй занятасці дзяцей, бяспека жыццядзейнасці непаўналетніх, стабілізацыя сітуацыі са злачынствамі сярод непаўналетніх у раёне.

На сустрэчу запрасілі кіраўнікоў устаноў адукацыі, сацыяльных педагогаў, супрацоўнікаў міліцыі і аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Аляксей Раманаў агучыў асноўныя статыстычныя факты па выніках прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх.

За 9 месяцаў 2021 года на пасяджэннях камісіі разгледзелі 54 адміністрацыйныя справы, 44 з іх датычылі непаўналетніх хайнічан. 16 спраў з гэтай колькасці – распіццё алкагольных напіткаў ці з’яўленне ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах. 6 пратаколаў супрацоўнікі міліцыі склалі за мелкія злачынствы падлеткаў. 17 раз зафіксавана парушэнне непаўналетнімі Правіл дарожнага руху, 10 пратаколаў – у адносінах да бацькоў, якія не выконваюць свае абавязкі.

Можна папярэдзіць многія парушэнні, калі мець на ўвазе іх прычыны. А гэта негатыўны ўплыў інфармацыі з інтэрнэту, а яшчэ – адсутнасць кантролю з боку бацькоў за сваімі дзецьмі, асабліва ў вячэрні і начны час. Усе злачынствы, якія зафіксаваны сёлета, здзейснены менавіта пасля заходу сонца.

Калі з важнасцю бацькоўскага кантролю ўсё зразумела, то наконт уплыву самай рознай па зместу інфармацыі з інтэрнэту варта аднесціся ўважліва ўсім суб’ектам выхаваўчага працэсу. Так, супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх трымаюць на пастаянным кантролі, у якіх групах дэструктыўнай накіраванасці сацыяльных сетак знаходзяцца падлеткі, што на ўліку. Такую ж параду можна даць і бацькам іншых дзяцей: кантралюйце, чым у інтэрнэце цікавяцца вашы дзеці, каб не дапусціць негатыўнага ўплыву.

У падлеткавым узросце так лёгка накіраваць чалавека да негатыву, дык не дапусцім жа гэтага.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *