Рэйды працягваюцца

Службы информируют

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама ў межах актывізацыі работы па прадухіленню ўзнікнення надзвычайных сітуацый і гібелі людзей, работнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня праводзяць інфармацыйна-тлумачальную работу з насельніцтвам па выкананні правілаў пажарнай бяспекі. 

Як паказвае практыка, пажары адбываюцца ў тых домаўладаннях, дзе грамадзяне не выконваюць правілы пажарнай бяспекі і ствараюць усе ўмовы для ўзнікнення пажару: няспраўная печка, аголеныя правады, непатушаная цыгарэта, нядбайна кінутая гаспадаром дома на падлогу. 

На гэты раз работнікі аддзела правялі комплексную адпрацоўку населенага пункта Барысаўшчына. Наведалі домаўладання грамадзян групы рызыкі, абследавалі на прадмет пажарнай бяспекі, праінструктавалі жыхароў, уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС. 

Пры абследаванні домаўладанняў выратавальнікі раёна расказаліі насельніцтву аб трагедыях на пажарах і растлумачылі правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, расказваюць аб недапушчэнні курэння ў ложку, нагадалі тэлефоны выкліку экстраных службаў, па якіх жыхары могуць звярнуцца па дапамогу пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.

А. БЯСПАЛЫ, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *