Ой, ладачкі-ладкі: у Казялужскім дзіцячым садку гулялі Калядкі

Культура

Каляды – самае вясёлае свята ў нас на Палессі. Няма такой сям’і, каб не чакала ў святы шчодры вечар гасцей з песнямі, танцамі, віншаваннямі.

Прыйшла Каляда – дзверы адчыняйце! З такога прывітання пачалося напярэдадні старога Новага года яркае музычна-тэатральнае прадстаўленне ў Казялужскім яслях-саду.

Па добрай традыцыі штогод выхавацелі і выхаванцы дзіцячага садка старанна развучваюць песні-калядкі, вершы, робяць калядную зорку, апранаюцца ва ўборы жывёл, скамарохаў, казачных персанажаў і рыхтуюць пачастункі.

Маленькіх калядоўшчыкаў запрасілі на шчодрую вячэру, абавязковымі стравамі якой былі куцця, бліны, каўбаса. Дзеці з задавальненнем частаваліся, спявалі, гралі на музычных інструментах, танцавалі, гулялі ў народныя забавы.

Калядкі не толькі падарылі дашкалятам радасць, але і далі магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа. Выдатнае атрымалася свята!

Алена СМУСЯНОК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *