Міжнародная акцыя «Кніга ў дар: добрая справа ад шчырага сэрца»

Новости страны

Як адзначыў старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гаўрыловіч, абласная пісьменніцкая суполка пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі і сваіх партнёраў – абласных і краявых арганізацый Саюза пісьменнікаў Расіі, Саюза пісьменннікаў Украіны, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва, вырашыла правесці міжнародную акцыю «Кніга ў дар: добрая справа ад шчырага сэрца».

Для гэтага запрашаюць сучасных літаратараў Беларусі, Расіі і Украіны зрабіць персанальны кніжны падарунак з арыгінальным аўтографам-пажаданнем двум цэнтралізаваным бібліятэчным сістэмам рэгіёна – Добрушскай (Добруш – сталіца Дня беларускага пісьменства-2022), а таксама Жыткавіцкай (месца правядзення літаратурнага фестываля «На зямлі Кірылы Тураўскага»).

Як плануецца, сабраныя Гомельскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі выданні будуць урачыста перададзены бібліятэчным установам у час правядзення фестываляў і свят у верасні 2022 года. Вокладкі і аўтарскія пажаданні будуць адсканіраваны і дэманстравацца на электронных стэндах у час свята.

Па інфармацыі прэс-службы Гомельскага абласнога аддзялення ГА «СПБ».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *