Свята адной з самых мірных і паважаных прафесій адзначылі на Хойнікшчыне.
Напярэдадні Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Цэнтры культуры віншавалі лепшых работнікаў гэтага профіля.
Штодзень прадстаўнікі камунальнай сферы працуюць над тым, каб наш раён быў не толькі прыгожым, але і ўтульным, дзе жывецца цёпла, светла і радасна.
Са словамі прызнання важных і патрэбных усім жыхарам раёна паслуг да калектыва КЖУП «Хойніцкі камунальнік» звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар, намеснік старшыні райвыканкама Анатолій Гура, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Малаш, падмацаваўшы свае пажаданні ўзнагародамі.
Урачыста гучалі імёны прафсаюзных актывістаў, таленавітых і спартыўных работнікаў і, вядома ж, тых, хто прысвяціў камунальнай службе больш за 20 гадоў бесперапыннай працы. Гэтыя цёплыя пажаданні і шчырыя віншаванні былі ўпрыгожаны музычнымі падарункамі артыстаў самадзейнасці Хойнікшчыны.
З нагоды свята званне «Ветэран працы» прысвоена тром прадстаўнікам калектыву: апаратчыку хімводаачысткі ўчастка кацельні Вользе Бабровай, кантралёру вадаправоднай гаспадаркі Алле Арцемьевай і вадзіцелю Аляксею Шлёгу. Пад гучныя апладысменты падняўся на сцэну для ўзнагароджання ў намінацыі «Чалавек працы» вадзіцель смеццявоза Мікалай Шлёг.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.