Набліжаюцца да здачы ў эксплуатацыю аддзяленні хірургічнага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы.
Будаўнікі наводзяць апошнія штрыхі, перш чым тут адновіцца работа.
З начальнікам гаспадарчай службы бальніцы Сяргеем Канунавым патрапілі паглядзець на абноўкі.
Відавочныя паляпшэнні закранулі паверхі гінекалагічнага аддзялення, аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі, а таксама аперацыйнага блоку.
З новага – удасканалена электразабеспячэнне, арганізавана на трэцім паверсе дадатковая рэанімацыйная зала, на першым паверсе – аперацыйная зала, каб эканоміць час на перамяшчэнне пацыентаў для аказання ім медыцынскай дапамогі.
У адпаведнасці з патрабаваннямі па безбар’ерным асяроддзі ўсталяваны поручні ў санітарных вузлах і тактыльная плітка каля ліфта на ўсіх паверхах. Словам, усё для камфорту пацыентаў і медыкаў.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.