Сёння мабільная група райвыканкама з маніторынгам наведала Казялужскае і Глінішчанскае лясніцтвы, МТФ і МТП «Глінішча» КСУП «Імя І.П. Мележа».
Парушэнні нікуды не знікаюць. Так, няправільна робяць запісы ў журнале рэгістрацыі інструктажоў у Глінішчанскім лясніцтве.
Далей мабільная быццам апынулася ў сюжэце рамана Івана Мележа «Людзі на балоце». Па меншай меры назва падыходзіць да таго, з чым яны сутыкнуліся на Глінішчанскай ферме. Будынак сарая стаіць у вадзе, бытавыя памяшканні таксама затоплены. А ўсё таму, што работнікі не адкачалі каналізацыю. Верагодна, ім зручна і так.
На МТП «Глінішча» абыякава адносяцца да захавання правіл аховы працы: на кран-балцы няма ахоўных замкоў. А можа ж здарыцца трагічная сітуацыя – трос можа сарвацца і не дай Бог нанясе каму-небудзь траўму. Тут жа і аптэчка са скончаным тэрмінам дзеяння на медыкаменты.
Удзельнікі мабільнай групы на гэтых аб’ектах правялі бяседы па тэхніцы беспякі і ахове працы.
Д. АЎДЗЕЕНКА, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.