Энергетыкі руляць — астатнім варта падцягнуцца

Службы информируют

Кожны тыдзень мабільная група райвыканкама выязджае на самыя розныя аб’екты нашага раёна.

Падчас чарговага маніторынгу наведалі ДЭУ-45 і ДРБУ-155, ацанілі стан дзіцячых пляцовак у райцэнтры, у тым ліку платныя атракцыёны, наведаліся на ферму «Забалацце» ААТ «Веляцін Агра», пазнаёміліся з умовамі працы пашывачнага цэха СЗАТ «Отыка» і ў фінале прыехалі ў Хойніцкі РЭС.

У сумным стане знаходзяцца дзіцячыя пляцоўкі ў горадзе. Большасць арэляў чакае рамонту ці ўвогуле зносу, бо прадстаўляюць небяспеку для дзяцей. Уладальніку прыватных каруселяў і горак рэкамендавалі заўсёды трымаць каля сябе дакументы, былі пытанні наконт электрааснашчэння.

У дарожнікаў выявілі нямала заўваг. Як тлумачаць інжынеры прадпрыемстваў – праблема ў адсутнасці належнага фінансавання. Але хібы не толькі ў гэтым. Палову названых недахопаў можна вырашыць самому калектыву і літаральна адной уборкай. Не вераць.

Парадаваў выгляд фермы «Забалацце». У памяшканнях чысціня, ёсць індывідуальныя шкафчыкі для адзення, яны падпісаны. На былыя заўвагі работнікі адрэагавалі і зрабілі ўсё магчымае, каб гэтыя пытанні больш не паднімаліся. Адзінае ўзварушыла: цяляткі ўтрымліваюцца ў старых доміках, многія са збудаванняў даўно варта замяніць.

Усім кіраўнікам адрасаваны рэкамендацыі па ліквідацыі недахопаў.

Высока адзначана работа калектыва РЭСа, дзе ва ўзорным парадку змяшчаюцца гаражы, пляцоўкі абсталяваны ўсім неабходным. Нібыта на экскурсіі пабылі ўдзельнікі мабільнай групы райвыканкама: маюцца неабходныя шыльды і інструкцыі, абсалютная чысціня ў рамонтных майстэрнях, па апошнім слове тэхнікі тут кантроль за работнікамі. Нават аўтаматычны фіксатар прыходу/адыходу ўсталяваны. Годны прыклад для астатніх арганізацый.

Д. АЎДЗЕЕНКА, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *