На «Зары» – парадак, у «Аравічах» – наадварот

Службы информируют

На гэтым тыдні чарговы выезд мабільнай групы райвыканкама закрануў аб’екты рознага профілю.

У аб’ектыў фотакамеры трапілі машынна-трактарны парк, малочна-таварны комплекс і даільна-малочны блок КСУП «Аравічы». Заўвагі датычылі абсалютна ўсіх названых частак сельгаспрадпрыемства. Кіраўніцтва пераконвае: хутка ўсё давядзем да ладу. Праверым абавязкова.

Парадавала тэрыторыя і цахі рамонтнага завода ў горадзе. Тут чысціня і парадак, работнікі – у спецадзенні.

У машынна-трактарным парку лясгаса і ў прамысловым цаху гэтай арганізацыі ёсць заўвагі па супрацьпажарнай бяспецы. Улічваючы спецыфіку аб’ектаў, гэтыя пытанні варта закрыць у самы кароткі час. Такія ж пытанні ўзніклі на прадпрыемстве па аказанні паслуг «Фарвардэр».

Яшчэ адным станоўчым прыкладам стаў для ўдзельнікаў мабільнай групы ўчастак па вытворчасці камбікармоў дзяржпрадпрыемства «Саўгас-камбінат «Зара» ў Хойніках. Тут варты пераймання падыход кіраўніка і адказных спецыялістаў да выканання норм бяспекі, аховы працы і многага іншага.

Д. АЎДЗЕЕНКА, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *