Заклікалі да парадку ў дакументацыі і на аб’ектах

Службы информируют

Чэрвень у будаўнічай сферы аб’яўлены месячнікам бяспечнай працы.

Таму сёння аб’ектамі маніторынгу мабільнай групы райвыканкама сталі адрасы капітальнага рамонту і будаўніцтва ў Хойніках.

Прадстаўнікі мабільнай пабывалі на аб’ектах па вул. Першамайская, 13, 70 гадоў Акцябра, 2, Юбілейная, 5, а таксама на тэрыторыі новабудоўлі ў раёне вул. Савецкая, 19а, дзе рыхтуюць да ўводу ў эксплуатацыю пяціпавярховы дом з ліфтамі.

Усе работы, якія выконваюць будаўнікі розных спецыяльнасцяў па названых адрасах, звязаны з рызыкай. Таму так важна выконваць даведзеныя нормы бяспекі. А сачыць за гэтым варта адказным службовым асобам. На некаторых аб’ектах такіх нават не сустрэлі. Затое правялі прафілактычную гутарку з самімі рабочымі. Як высветлілася, адсутнасць спецадзення і абутку, якія б абаранялі ад магчымых пашкоджанняў, некарэктнае вядзенне журналаў інструктажоў – не самыя сур’ёзныя хібы. Знайшлі і горш: на адным з аб’ектаў рабочы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Гэта давялі з дапамогай Алкатэсту. На той дзень рабочая змена для мужчыны была завершана. Затое выканаўцу работ давядзецца патлумачыць, якім чынам такі чалавек увогуле апынуўся на будаўнічых работах.

Асобным пытаннем стаў санітарны стан вакол будынкаў. Больш крытыкі заслужана адрасавалі да вытворцы работ па вул. Першамайская, 13. Тут каля пад’ездаў ляжаць груды смецця, у тым ліку побытавага. Так быць не павінна!

Парадавалі членаў мабільнай групы хіба што ўмовы працы на новабудоўлі. Усе ў спецадзенні, прыняты неабходныя меры па бяспецы, маецца патрэбная дакументацыя. Да такога падыходу ў рабоце трэба імкнуцца ўсім.

Д. АЎДЗЕЕНКА, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Фота Алесi ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *