Сёння мабільная група райвыканкама наведала аб’екты гандлю ў райцэнтры, а таксама філіял аўтобуснага парка і станцыю тэхабслугоўвання.
У час маніторынгу пабылі ў магазіне «Еўраопт». Работу гандлёвага аб’екта можна лёгка прыводзіць у прыклад іншым: парадак, дакументацыя вядзецца па правілах, усе нормы бяспекі ўлічаны.
Наадварот, у магазіне «Капеечка», што каля плошчы Леніна. Заўваг нямала. Напрыклад, праходы завалены таварамі і скрынямі. Няма паверкі на прыборах, журналы інструктажоў не вядуць. Варта аператыўна сабрацца і прывесці ўсё ў парадак.
Пасля наведвання аўтобуснага парка пытанні ад членаў мабільнай групы не зніклі, а дабавіліся новыя. Гаражы не першы год чакаюць рамонту, у кацельні абсталяванне мае аварыйны выгляд, у назіральнай яме стаіць вада, што недапушчальна. На хібы ў арганізацыі і правядзенні інструктажоў таксама нагадалі кіраўніцтву станцыі тэхнічнага агляду.
Д. АЎДЗЕЕНКА, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.