Адзначылі свята квітнеючага лета
Купальская ноч… Чароўная, таямнічая, напоўненая магіяй і дзівосамі. Здаўна яна суправаджалася гульнямі, карагодамі, варажбой і абавязкова пошукамі галоўнай таямніцы купальскай ночы – папараць-кветкі.
Не змянілі традыцыйным беларускім абрадам і хайнічане, якія сёння сабраліся каля вадаёма па вул. Лермантава райцэнтра і зладзілі там традыцыйнае Купалле, да гулянняў мог далучыцца любы.
Упрыгожаны кветкамі і зелянінай пляж, вянкі, дзяўчаты ў традыцыйным беларускім убранні, народныя забавы, песні, катанне на лодцы, узвар, танцы да ўпаду – нягледзячы на капрызы нябеснай канцылярыі, якая, дарэчы, не дазволіла павадзіць карагод каля вогнішча, свята атрымалася надзвычай каларытным! Магло здацца, што ты трапіў на некалькі стагоддзяў таму, але як толькі хайнічане даставалі смартфоны, как рабіць сэлфі, гэта адчуванне знікала.
Як праходзіла свята, глядзіце ў нашым фотарэпартажы. А тым, хто апоўначы ўсё ж такі шукаў папараць-кветку, жадаю знайсці сваё шчасце.
Алена СМУСЯНОК.
Фота аўтара.