Эстафету перадалі


Сёлета органы пагранічнай службы нашай краіны адзначаюць сваё стагоддзе, з гэтай нагоды арганізавана адпаведная юбілейная эстафета.

Згодна з планам сімвалічную статуэтку ў выглядзе пагранічнага слупа правязуць праз сорак населеных пунктаў прыгранічных раёнаў Беларусі. Старт падарожжа па памятных месцах адбыўся 28 мая каля абеліска Перамогі ў сталіцы, а фінішыруе эстафета сімвалічна – раніцай 22 чэрвеня ў мемарыяле «Брэсцкая крэпасць-герой».

Урачыстая цырымонія перадачы эстафеты прайшла нядаўна на адкрытай пляцоўцы каля Цэнтра культуры г. Хойнікі. Пад акампанемент аркестра Гомельскай пагранічнай групы афіцэры Мазырскага пагранічнага атрада перадалі сімвал прадстаўнікам Гомельскай пагранічнай групы. За гонар праводзіць падобнае мерапрыемства ў нашым раёне падзякавала гасцям намеснік старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўская.
Для ўсіх прысутных пагранічнікі арганізавалі невялікі канцэрт.

Да таго ж, асаблівасцю сімвалічнага мерапрыемства стала мабільная экспазіцыя Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якая адлюстроўвае доўгі і нялёгкі шлях савецкіх воінаў і беларускіх партызан па вызваленню Беларусі. Уваход быў бясплатны, а самыя маленькія хайнічане маглі прымерыць ваенныя фуражкі розных ведамстваў.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *