У Дзень беларускай кухні запрашаюць падсілкавацца нацыянальнымі прысмакамі. Даведаліся, дзе набыць наша, беларускае ў Хойніках

День народного единства

Напярэдадні Дня народнага адзінства бліжэйшую пятніцу, 11 верасня, прысвяцілі айчыннай кухні.

У кафэ «Сузор’е» з 12.00 да 14.00 на абед прапануюць боршч, калдуны з мясам, салат «Нясвіжскі», узвар і свежую скібку.

У рэстабары «Алімп» з 15.00 чакаюць на дранікі з ласосем і дранікі з жульенам. Нават на слых гучыць смачна.

А ў бары «Чардак» на пастаяннай аснове можна замовіць сучасныя варыянты беларусіх страў: у асартыменце «Картафан-бургер», дранікі з яешняй і беконам, блінцы з рознымі начынкамі.

Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц, носіць ілюстрацыйны характар.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *