Валанцёрам у Мілан

Тэрыторыя моладзі

Хайнічанка Таццяна Касцючэнка (на здымку)  –  валанцёр дабрачыннага руху БРСМ «Добрае Сэрца». Яна адна з тых, хто з мая  сёлета забяспечвае працу беларускага павільёна на выставе «ЭКСПА-2015» у італьянскім горадзе Мілан.

у-милане
Даведачна: «ЭКСПА», або Сусветная выстава, – найбуйнейшая міжнародная выстава для дэманстрацыі тэхнічных і тэхналагічных дасягненняў. Упершыню яна прайшла ў 1851 годзе.
Таццяна Касцючэнка, студэнтка 5 курса Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, упэўнена, што «ЭКСПА-2015» – мерапрыемства вельмі сур’ёзнае і, вядома ж, яна да яго рыхтавалася датэрмінова, паспяхова здала сесію і перайшла на пяты курс.
– Я прайшла конкурсны адбор, дзе мне вельмі спатрэбілася і практычная дзейнасць у якасці валанцёра «Добрае Сэрца», і веданне дзвюх моў – англійскай і італьянскай, а самае галоўнае – такія асабістыя якасці, як камунікабельнасць, уменне працаваць у камандзе, сумленнасць, шчырасць, дабрыня і стрэсаўстойлівасць, – адзначае дзяўчына. – Усяго ў камандзе валанцёраў дванаццаць чалавек, працаваць будзем да 30 кастрычніка вахтавым метадам – па два месяцы. Наша галоўная місія – годна прадставіць на выставе нашу краіну. Мы з дзяўчатамі будзем арганізоўваць экскурсіі, расказваць не толькі аб беларускай кухні, бо тэматыка выставы харчовая, але і пра гісторыю, культуру, традыцыі нашай краіны, а таксама  дапамагаць пераадольваць моўны бар’ер, аказваць садзейнічанне ў правядзенні дзелавых і культурных мерапрыемстваў.

Л. ГАРКУША, першы сакратар РК ГА «БРСМ».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *