Паміж мінулым і будучым

Образование

На першую суботу лютага прыпадае самы незвычайны вечар, калі адступае няўмольны час і памяць вяртае ў мінулае, для кагосьці далёкае, а для кагосьці не вельмі. Сустрэчы выпускнікоў – традыцыйнае мерапрыемства, заўсёды прамяністае ад шчаслівых вачэй, сяброўскіх поціскаў рукі і яскравае ад шчырых усмешак. І напэўна, гэта робіць яго доўгачаканым, непаўторным і незабыўным.

Здаецца, штогод адно і тое ж: выпускнікі, школа, настаўнікі. Але колькі граняў у сустрэчы школьных сяброў, і кожны раз яны іграюць па-новаму.

Сёлета на сустрэчу ў Казялужскую СШ, акрамя былых вучняў, запрасілі адзінаццацікласнікаў. Нам было вельмі цікава папрысутнічаць на мерапрыемстве. Была падрыхтавана разнастайная праграма: інтэрв’ю, інсцэніроўкі, жартоўныя конкурсы і віктарыны, святочная дыскатэка.

Школа для кожнага – гэта не толькі храм ведаў, але і месца, дзе мы пазнаём першыя пачуцці, робім першыя крокі ў самастойнае жыццё. Добра, калі аднакласнікі становяцца сябрамі на ўсё жыццё, такімі як выпускнікі нашай школы. Яны з захапленнем расказвалі адзін аднаму аб сваім жыцці, дасягненнях і планах на будучыню, успаміналі самыя яркія моманты школьнага жыцця.

А мы ў сваю чаргу назіралі за ўсім, што адбывалася, і вырашылі пасля заканчэння школы абавязкова збірацца ў такой жа цёплай абстаноўцы. 


Юлія Якімчык,
вучаніца 11 класа Казялужскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *