12 лютага раённы аддзел адукацыі райвыканкома арганізаваў для калектываў навучальных устаноў і вучняў цудоўнае спартыўнае свята, якое праходзіла ў гарадскім парку культуры і адпачынку.
Дарослыя прадэманстравалі свой спрыт у камбінаванай лыжнай эстафеце. А капітаны каманд, акрамя гэтага, спаборнічалі ў трапнасці па дартсу. Першае месца сярод 23 каманд заняў калектыў дзяржаўнай гімназіі, другое – СШ № 3 г. Хойнікі, трэцяе – дзіцячага сада № 2.
Пасля дарослых на лыжню выйшлі вучні школ раёна, якія спаборнічалі ў асабістым першынстве па ўзроставых катэгорыях. Сярод дзесяцікласнікаў прызавыя месцы занялі гімназісты Дзмітрый Дземідзенка, Аляксандр Хадасок і Сяргей Жэбіт. Іван Баляхін з СШ № 3 г. Хойнікі першынстваваў сярод вучняў 8-9-х класаў, другое месца заняў вучань гэтай жа школы Уладзіслаў Буглак, трэцяе – гімназіст Пётр Далянчук. У лыжных гонках сярод дзяўчынак перамагла Анастасія Кузьменка (СШ № 3), другой прыйшла Ксенія Краўчанка (гімназія), трэцяй – Кацярына Назаранка (СШ № 3). Усе пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.
Аднымі спаборніцтвамі гэты дзень не абмежаваўся. Спецыяльна для гледачоў свае ўменні прадэманстравала зборная хакейная каманда раёна “Ветразь”, а работнікі ЦКРНіР па ініцыятыве прафсаюзнага камітэта праводзілі забаўныя конкурсы для ўсіх жадаючых, пераможцы якіх таксама атрымалі падарункі.
Ірына Новікава.