У суботу ў дзіцячай бібліятэцы прайшлі спаборніцтвы па шахматах і шашках, арганізаваныя раённым таварыствам інвалідаў-калясачнікаў і гарадской асацыяцыяй інвалідаў.
Як адзначыў старшыня раённага таварыства інвалідаў-калясачнікаў Аляксандр Данчанка, запрашалі многіх членаў таварыства і асацыяцыі, але прыняць удзел вырашылі толькі 14 чалавек. Застаецца спадзявацца, што ў будучым людзі з абмежаванымі магчымасцямі будуць больш актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах, самі будуць уносіць прапановы, выказваць ідэі і пажаданні.
Лепшым шахматыстам паказаў сябе В. Анісенка, на другім месцы – А. Данчанка, на трэцім – Д. Акопаў. Пераможцам у спаборніцтвах па шашках стаў М. Жаўняк. Адпаведна другое і трэцяе месцы занялі В. Анісенка і А. Данчанка.
Пераможцы атрымалі памятныя падарункі і дыпломы ад арганізатараў, а своеасаблівым прызом для астатніх удзельнікаў спаборніцтваў стаў салодкі стол, якім завяршылася спартыўная сустрэча.
Ірына НОВІКАВА.