Вучым беражлівасці

Образование

“Тыдзень эканоміі і беражлівасці” прайшоў у Веляцінскай базавай школе ў рамках абласной акцыі “Займіся карыснымі справамі – зрабі сябе сам!”

Сярод вучняў усіх класаў праведзены конкурс малюнкаў “Урокі Берагошы”. У першым-пятым класах праходзіла гульня “Рэцэпты Электрошы”.

Класныя кіраўнікі 7 і 8 класаў І.А. Рак і Л.Р. Якубовіч падрыхтавалі для сваіх вучняў класныя гадзіны пад агульнай назвай “Эканомія і беражлівасць – клопат кожнага”. Настаўнікі расказалі аб асновах энергазберажэння, карысці ад гэтага.

На школьнай лінейцы былі падведзены вынікі тыдня і ўзнагароджаны пераможцы конкурсу малюнкаў. Лепшыя работы прадставілі вучань 3 класа Дзяніс Тальчук, Яўген Мінчык (4 клас), Аляксей Райляну (5 клас), вучаніца 6 класа Вікторыя Шумілава.


Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *